Помогите пожалуйста. Нужен срочно текст на белорусском языке "Пралеска" .
5-9 класс
|
Плакалі пралескі, дзеці вясны...
— Гэта раса на кволых пялёстках! — пяяў жаўранак і кружыўся над імі...
Фарбаваныя небам, узгадаваныя сонейкам, яны на чорнай зямлі не хацелі перажыць нават ад маладзіка да ветаха вясенняга месяца... плакалі ды плакалі... Месцамі па лагчынах лядок стаяў, месцамі траўкі зазелянеліся...
Новыя нарогі панёс на плячах араты ад каваля; дзяцюк ахвотна быкоў накарміў. Палала зарніца над бярэзнікам. У вёсцы з закураных каміноў круціўся ўверх, быццам кудзеля, белы дым — гаспадыні сняданне рыхтавалі. Выйшла дзяўчына першы раз босая ў чыстае поле; убачыла, як пралескі слёзы льюць, ды сама заплакала:
— Ой, мяне за нямілага замуж выдаюць!
— Ой, пагубіла я леты маладыя свае!.. Абхапіла рукамі бярозку маладую ды абамлела
разам з ёй...
А вакол плакалі пралескі, дзеці вясны...
Прытуліся ка мне
Прытуліся ка мне, дзяўчынка каханая! — бо сонейка заходзіць, бо цені гусцеюць і каля млына над возерам устае, быццам белая воўна, пахучы туман...
А мо і праўда, што ў розных там замчышчах крыштальных ваююць паміж сабой рыцары дня з рыцарамі ночы?
А мо і праўда, што на пурпурных хмарках ручайкамі льецца чырвоная кроў?
А мо і праўда, што ў цёмным хмызе русалкі з доўгімі валасамі пяюць цяпер песні захаду?
Нешта казачнае бачу я ў багатых колерах неба...
Нешта таемнае варожыць мне вячэрняя зорка...
Сэрца маё ператлумачыць сабе ўсе гэтыя дзіўныя малюнкі.
Цені кладуцца над вёскай, цені гусцеюць на канюшыне за пусткай, і неяк робіцца сумна-сумна... Цямней і вялізней становяцца вочы твае, і душа мая тоне ў глыбокім моры іх ззяння.
У гэты самы час тку я са смутку свайго карону для шаўковых валасоў тваіх... Здаецца, ляцім з табою дзесьці далека-далека за рэчкай, за хмызняком...
Заскрыпелі варотамі касцы, зачырванелася вогнішча на пасецы...
Другие вопросы из категории
Читайте также
вяликага горада.Тады Каця была цихай,хударлявай дзяучынкай.Яе вяликия,крыху сумныя вочы зусим па-даросламу глядзели на свет. За хатай пачынауся луг.Ён адразу пакликау малую да сябе,дау ёй мноства цикавых забау. У той дзень Каця ужо сабралася дамоу,як зауважыла над галавой маленькую шэрую птушачку,якая чамусьци кинулася ёй пад ноги у высокую траву.Ци не хворая яна?-падумала Каця. Птушка была не хворая.Высока над лугам кружыу вялизны каршун.Каця здагадалася,што драпежник хацеу схапиць бездапаможнае птушанё,и прыкрыла яго сваёй хусткай. З тае пары Каця ужо ведала,што не усё у прыродзе так лагодна и хораша,як здаецца. ЗАДАНИЯ: 1.Вызначце тып тэксту.Адказ абгрунтуйце. 2.Вызначце стыль тэксту.Дайце тэксту загаловак. 3.Напишице азначэнне прыслоуя.Прывядзице прыклады. 4.Пазначце над прыслоуями их разрад па значэнни. 5.Выканайце марфалагичны и словаутваральны разбор слова чамусьци,адразу.
Не выйшаў ты і ў гэты раз
Мяне спаткаць, паднесці рэчы...
Ля весніц, толькі зноў твой вяз
Крануў галінкамі за плечы.
Ты мне не падасі рукі,
Глядзіш удаль з-пад шкла партрэта.
Ці бачыш, вырас сын які?
Скажы хоць слова для прывета.
А я... чакаў з усіх дарог
Цябе ў сорак чацвёртым... летам
Калоны ні адной не мог
Я прапусціць з ахапкам кветак.
Хацелася пачуць: "Сынок..."
Ускрыкнуць радаснае: "Тата!"
Бацькоўскім быў мне кожны крок…
Усё ішлі, ішлі салдаты...
Каторы раз сыходзіў снег...
Дамоў вярнуліся суседзі.
Я кожнаму насустрач бег
І чуў кароткае: "Прыедзе..."
Калі ў крыўдзе мне сябры
Гразіліся бацькамі,
Тады хацелася наўзрыд
Заплакаць шчырымі слязамі.
Не плакаў я - усім на злосць.
Бо ў хаце быў адзін - мужчына.
Не йшоў ты...
Маці маладосць
Глыбей заворвалі маршчыны.
І зараз еду я здалёк,
Чакаю ўсё - зайду, а маці
Мне кажа: "Пазнаеш, сынок?
Вось наша ўся сямейка ў хаце..."
Паверыць цяжка мне таму,
Што больш не прыйдзеш ты дадому.
А шапку я заўжды здыму
Перад магілай невядомай.